Міжнародны дзень роднай мовы
21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO 17 лістапада 1999 года.
У свеце шмат розных моў і шмат людзей карыстаецца ў жыцці больш, чымадной мовай: неабходнасць падрымліваць стасункі з сябрамі з замежжа, альбо даводзіцца працаваць з прадстаўнікамі розных краін свету, ці ёсць асабістае жаданне вандраваць па свету і размаўляць з кожным на гэтым шляху.Але ў кожнага чалавека ёсць мова, якая завецца роднай. Матчына мова, мова продкаў, мова роднай зямлі. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. Яшчэ ў ХІХ ст. пісьменнік, заснавальнік крытычнага рэалізму, паэт, публіцыст і перакладчык, з імем якога звязваюць развіццё беларускай літаратурнай мовы і беларускай басні, Францішак Багушэвіч казаў: «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмёрлі …».
Крыху пазней да яго далучылася са зваротам да моладзі і Алаіза Пашкевіч (Цётка): «На вас — моладзі — ляжыць вялікая павіннасць: развіваць далей родную мову, узбагачваць свой народ знаннем і культурай. Вы здабываеце навуку для сябе, дык дзяліцеся ёю з тымі, хто для вас цяжкай працай здабывае кусок хлеба. Толькі не кідайце роднай мовы: бо сапраўды для свайго народа тады вы ўмёрлі! …».
На занятках па гісторыі Беларусі дзяўчынкі группы РБГ-221 замацоўвалі вывучаны матэрыял 21 лютага на роднай мове. Крыху складана было ,ўспрымаць тэрміналогію на беларускай мове тым, хто навучаўся ў рускамоўнай школе, але кожная змагла выканаць заданні на выдатна!