Контакты

220030, Республика Беларусь, 

  г. Минск, ул. Советская, 18, корп.1 (8-й этаж)

Заведующий кафедрой:

   +375 (17) 311-22-98 (внут. 341); 1 корп., 8 этаж, каб. 81.

                  

IV Фестиваль

 

КОНТРОЛЬНЫЕ ЦИФРЫ ПРИЕМА

 

События

Нашы поспехі

2020-08-19

2019-2020 навучальны год выдаўся, як мы ведаем, даволі складаным. У вучэбны працэс унеслі карэктывы розныя аб’ектыўныя фактары, у тым ліку і каронавірус. Тэрмінова трэба было арганізоўваць і праводзіць дыстанцыйныя заняткі, пераглядаць вучэбныя праграмы і максімальна набліжаць змест і форму аўдыторных заняткаў да рэальных абставін, што склаліся ў красавіку—чэрвені ва ўсіх навучальных установах нашай краіны.

Хочацца адзначыць, што выкладчыкі нашага факультэта ўспрынялі ўсе патрабаванні часу належным чынам. Асабліва хочацца спыніцца на арганізацыі вучэбнага працэсу на падрыхтоўчых курсах і, безумоўна, адзначыць тыя творчыя накірункі, што прапаноўвала і ажыццяўляла спецыяліст па рабоце са слухачамі Лыкава Таццяна Віктараўна. Асабіста мне, як выкладчыку беларускай мовы, вельмі карысна было прыслухоўвацца да ўсіх метадычных парад і рэкамендацый Таццяны Віктараўны.  

Дзякуючы дырэктару Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Шасцітка Ірыне Уладзіміраўне слухачы атрымалі магчымасць займацца ў аўдыторыях, якія адпавядаюць патрабавання сённяшняга дня.

Словы шырай падзякі за падтрымку, прафесійную дапамогу ў арганізацыі вучэбнага працэсу хочацца выказаць дэкану факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі Якавенка Сяргею Уладзіміравічу, яго намесніку па вучэбнай рабоце Мірончыку Яўгену Іванавічу, загадчыку кафедры МВІШК Цытрон Алене Уладзіміраўне, супрацоўнікам дэканата Маголінай Але Віктараўне, Дударзе Вользе Іванаўне.

Мне прыемна было пачуць, што абсалютная большасць слухачоў маіх груп здала цэнтралізаванае тэсціраванне па беларускай мове добра і нават выдатна. У першую чаргу хочацца адзначыць такіх навучэнцаў, як Запруцкая Дзіяна (атрымала 93 балы), Дылянок Вікторыя (атрымала 90 балаў), Гуз Кацярына (атрымала 82 балы). Але самае галоўнае, што гэтыя дзяўчаты сталі студэнткамі-першакурсніцамі нашага ўніверсітэта.

Вельмі спадзяюся, што багаты вопыт працы выкладчыкаў будзе і ў далей садзейнічаць аўтарытэту нашага Інстытута і ўніверсітэта ў цэлым.


Падрыхтаваў старшы выкладчык кафедры методыкі выкладання інтэграваных школьных курсаў Квяткоўскі А.А.