Контакты

220030, Республика Беларусь, 

  г. Минск, ул. Советская, 18, корп.1 (8-й этаж)

Заведующий кафедрой:

   +375 (17) 311-22-98 (внут. 341); 1 корп., 8 этаж, каб. 81.

                  

IV Фестиваль

 

КОНТРОЛЬНЫЕ ЦИФРЫ ПРИЕМА

 

События

Незабыўная паездка ў Акінчыцы

2021-06-11

10 чэрвеня ў рамках рэалізацыі праграмы навучальнага курса “Вывучаем жыццё і творчасць Якуба Коласа” адбылася паездка слухачоў груп №№206 і 208 на чале са старшым выкладчыкам кафедры методыкі выкладання інтэграваных школьных курсаў Квяткоўскім Аляксандрам Аркадзьевічам у Акінчыцы (цяпер ускраіна горада Стоўбцы), месца дзе прайшлі першыя гады жыцця беларускага пясняра.

Вельмі прыемна адзначыць той факт, што сустракаў прыехаўшых народны калектыў “Коласавы землякі” (кіраўнік Міцкевіч М.М.) . Для гасцей яны выканалі песню “Хлеб ды соль”. А прывітальнае слова сказала намеснік Стаўбцоўскага райвыканкама Лысая Жанна Мікалаеўна. У адказ кітайскія слухачы праспявалі песню на словы Я.Коласа”Мой родны кут…”

Наведаўшы музей, кітайцы былі ў захапленні ад убачанага і пачутага. Іх цікавіла літаральна ўсё: і колішні быт беларусаў, і іх інтарэсы, і іх арыгінальны, непаўторны талент.

Не маглі не захапіцца кітайцы і тым прыродным асяроддзем, дзе прайшло Коласава маленства. Таму загадчык філіяла літаратурнага мемарыяльнага музея “Мікалаеўшчына” Шавель Я.І. прапанаваў наведаць цэлы комплекс коласаўскіх музеяў, якія знаходзяцца побач.

На развітанне кітайскія слухачы выканалі для жыхароў Акінчыц некалькі песень на беларускай мове, якія шчырымі воплескамі падзякавалі спевакам. Асабліва шчыравалі слухач групы №206 Ван Дэлун і №208 Яо Мінфэй.

Упэўнены ў тым, што такія паездкі проста неабходны нашым слухачам-кітайцам, бо яны дапамагаюць спасцігаць культуру беларусаў, іх нацыянальную адметнасць і непаўторнасць.

Хочацца выказаць асаблівыя словы падзякі начальніку цэнтра дадатковай адукацыі “Альтэрнатыва” Майсеевай Наталлі Аляксандраўне і супрацоўніку гэтага цэнтра Надзеі Жукавай за дапамогу ў арганізацыі такога мерапрыемства.


Падрыхтаваў старшы выкладчык Квяткоўскі А.А.