Поспехі радуюць
Вучэбны працэс для слухачоў васьмімесячных падрыхтоўчых курсаў паступова набліжаецца да завяршэння. Праз два месяцы абітурыенты групы Бел/оуп-201будуць трымаць першы іспыт на цэнтралізаваным тэсціраванні.
І першым сур’ёзным выпрабаннем для іх будзе экзамен па беларускай мове. Але ўжо і сёння можна з упэўненасцю сказаць: беларускамоўны экзамен будзе вытраманы някепска, бо абсалютная большасць слухачоў гэтай групы выдатна здала трэці этап рэпетыцыйнага тэсціравання. Поспех радуе: колькасць набраных балаў ад васьмідзесяці да дзевяноста трох.
Хочацца пажадаць слухачам, каб у перадэзаменацыйны час яны з новымі сіламі змаглі сістэматызаваць веды па беларускай мове, а на экзамене выявілі бліскучыя веды па роднай мове.
Падрыхтаваў старшы выкладчык Квяткоўскі А.А


Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка
Институт повышения квалификации и переподготовки
г. Минск, ул. Советская, 18, корп.1 (8-й этаж)



Расписание занятий
Газета "Настаўнік"
Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
ОНЛАЙ ЗАЯВКА НА КУРСЫ