Контакты

220030, Республика Беларусь, 

  г. Минск, ул. Советская, 18, корп.1 (8-й этаж)

Заведующий кафедрой:

   +375 (17) 311-22-98 (внут. 341); 1 корп., 8 этаж, каб. 81.

                  

IV Фестиваль

 

КОНТРОЛЬНЫЕ ЦИФРЫ ПРИЕМА

 

События

Свята Масленіцы

2021-03-10

9 сакавіка ў ІПКіП прайшло свята Масленіцы з удзелам слухачоў груп №№ 211 і 212 (пачатковая адукацыя) і студэнтаў-туркменаў, якія вучацца на розных факультэтах БДПУ.

Будучыя настаўніцы пачатковых класаў з асаблівай радасцю і шчырасцю аднесліся да гэтага мерапрыемства і пачаставалі прысутных смачнай масленічнай выпечкай, рознымі стравамі, прыгатаванымі па ўласных рэцэптах.

А пачыналася свята з песні “Госці мае”, якая вельмі кранула прысутных, таму ў адказ на такое прывітанне туркмены праспявалі песню “Цячэ вада ў ярок”, а пасля, безумоўна, станцавалі славутую лезгінку. Пад воплескі прысутных замежныя студэнты вельмі шчыравалі ў выкананні нацыянальных танцаў, запрашаючы ўсіх на сумеснае таньчанне.

Думаецца, што такое мерапрыемства захаваецца ў нашай памяці надоўга.

Падрыхтаваў старшы выкладчык Квяткоўскі А.А.