Віншуем з Днём настаўніка!
Шаноўныя Калегі!
Як вядома, у першую нядзелю кастрычніка свята - Дзень настаўніка. Наша прафесійнае свята прыпадае на тую пару, калі не толькі заканчаваецца збор ўраджаю са шчодрай беларускай зямлі, а і традыцыйна пачынаецца вялікая вясельніца-час, калі масава ладзілі вяселлі.Лічым, што гэта невыпадкова. Бо каравай на стале, тым больш вясельны сімвал дабрабыту.
У гэты святочны для нас дзень хочацца пажадаць, каб святочны каравай нашага Інстытута быў як мага лепшым.Няхай у нас будуць заўсёды добрыя наборы слухачоў, нашы выпускнікі будуць нам вельмі ўдзячнымі, а з нашых вуснаў заўсёды зыходзяць усмешкі, а ў вачах няхай будуць іскрынкі радасці .
Здароўя, шчасця і дабрабыту.
А з вашых рук, Ірына Уладзіміраўна, як калісьці з рук маладой на вяселлі сыпаліся цукеркі, няхай сыплюцца на нас прэміі і ўсялякія бонусы.
Яшчэ раз са святам!
Факультэт даўніверсітэцкай падрыхтоўкі
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка
Институт повышения квалификации и переподготовки
г. Минск, ул. Советская, 18, корп.1 (8-й этаж)



Расписание занятий
Газета "Настаўнік"
Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
ОНЛАЙ ЗАЯВКА НА КУРСЫ