Контакты

220030, Республика Беларусь, 

  г. Минск, ул. Советская, 18, корп.1 (8-й этаж)

Заведующий кафедрой:

   +375 (17) 311-22-98 (внут. 341); 1 корп., 8 этаж, каб. 81.

                  

IV Фестиваль

 

КОНТРОЛЬНЫЕ ЦИФРЫ ПРИЕМА

 

События

З днём нараджэння, лістападаўцы!

2020-12-02

У абсалютнай большасці слухачоў групы Бел/оуп-201 дні нараджэння прыпадаюць на лістапад. З гэтай нагоды 30 лістапада адбылося віншаванне імяніннікаў, якія нарадзіліся ў апошні восеньскі месяц (13лістапада—стараста групы Занкевіч Дзмітрый, 12 лістапада—Язерская Насця, 18 лістапада—Абмётка Юлія, 28 лістапада—Гіпчык Надзея)

Слухачам групы было вельмі прыемна атрымаць сувеніры з лагатыпамі Інстытута перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі БДПУ імя М.Танка, а таксама сфатаграфавацца на памяць.

Са шчырымі пажаданнямі да слухачоў-імяніннікаў звярнуўся выкладчык беларускай мовы Квяткоўскі А.А. Як адзначыў Аляксандр Аркадзьевіч, слухачы мэтанакіравана, з цікавасцю вывучаюць беларускую мову. Ёсць і неблагія першапачатковыя вынікі: першыя кантрольныя работы выкананы на 80—90 балаў.

І няхай добры задзел у вучобе, дарагія імяніннікі, дапаможа ажыццявіць вашу мэту—паступленне ў вузы і ,безумоўна, у галоўны педагагічны вуз нашай краіны—БДПУ імя М.Танка.