Контакты

220030, Республика Беларусь, 

  г. Минск, ул. Советская, 18, корп.1 (8-й этаж)

Заведующий кафедрой:

   +375 (17) 311-22-98 (внут. 341); 1 корп., 8 этаж, каб. 81.

                  

IV Фестиваль

 

КОНТРОЛЬНЫЕ ЦИФРЫ ПРИЕМА

 

События

Сяброўства не ведае межаў

2019-10-31

30 кастрычніка адбылася сустрэча выпускнікоў факультэта мінулага навучальнага года і сёлетніх слухачоў пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка Квяткоўскага Аляксандра Аркадзьевіча. Беларускія дзяўчаты і хлопцы віталі гасцей песняй “Госці мае”, а туркменскія і пакістанскія студэнты праспявалі ў адказ песню “Цячэ вада ў ярок”.

За чаем праходзіла шчырая, сардэчная размова. Студэнты-першакурснікі дзяліліся з усімі сваімі ўражаннямі аб першых месяцах вучобы ў галоўнай педагагічнай УВО краіны.

А напрыканцы сустрэчы туркменскія і пакістанскія студэнты выканалі лезгінку, запрасіўшы на танец і беларускіх слухачоў. Такія сустрэчы на нашым факультэте спрыяюць лепшай адаптацыі як слухачоў ФДП, так і студэнтаў першага курса.