Контакты

220030, Республика Беларусь, 

  г. Минск, ул. Советская, 18, корп.1 (8-й этаж)

Заведующий кафедрой:

   +375 (17) 311-22-98 (внут. 341); 1 корп., 8 этаж, каб. 81.

                  

IV Фестиваль

 

КОНТРОЛЬНЫЕ ЦИФРЫ ПРИЕМА

 

События

Стажыроўка

2016-10-18

У перыяд з 3 па 14 кастрычніка 2016 года выкладчык факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі Таццяна Віктараўна Грышкевіч прайшла стажыроўку на факультэце гісторыі Літоўскага эдукалагічнага ўніверсітэта (г. Вільнюс). Таццяна Віктараўна пазнаёмілася з арганізацыяй вучэбнага працэса на факультэце гісторыі ва ўмовах дзеяння Балонскай сістэмы адукацыі, правяла прэзентацыю аб дзейнасці і адукацыйных магчымасцях БДПУ імя Максіма Танка, правяла сумесны майстар-клас па тэме дзейнасці органаў гарадскога самакіравання на тэрыторыі беларуска-літоўскіх губерняў у апошняй чвэрці ХІХ – пачатку ХХ ст. для студэнтаў трэцяга курса ў рамках  вучэбнага курса  “Гісторыя Літвы ХІХ ст.”.

У выніку сустрэч і абмена вопытам з літоўскімі і латышскімі калегамі, якія знаходзіліся там у рамках праграмы Erasmus, былі абмеркаваны магчымасці наладжвання навуковага супрацоўніцтва і рэалізацыі сумесных праектаў па гісторыі беларускіх, літоўскіх і латышскіх зямель у другой палове ХІХ ст. – пачатку ХХ ст.