Контакты

220030, Республика Беларусь, 

  г. Минск, ул. Советская, 18, корп.1 (8-й этаж)

Заведующий кафедрой:

   +375 (17) 311-22-98 (внут. 341); 1 корп., 8 этаж, каб. 81.

                  

IV Фестиваль

 

КОНТРОЛЬНЫЕ ЦИФРЫ ПРИЕМА

 

События

У госці да Купалы

2021-06-28

26 чэрвеня група кітайскіх слухачоў №206 разам са старшым выкладчыкам кафедры методыкі выкладання інтэграваных школьных курсаў Квяткоўскім А.А. наведалі музей Янкі Купалы ў Мінску.

Яшчэ на падыходзе да музея кітайцам даспадобы прыйшліся цяністыя дрэвы Купалаўскага парка, шыкозныя клумбы кветак і, безумоўна, тая святочная ўрачыстасць, што панавала вакол. Але самыя адметныя ўражанні засталіся ў кітайскіх слухачоў ад знаёмства з музейнымі экспанатамі. Асабліва ім спадабаліся асучасненыя, інтэрактыўныя варыянты паказу камедыі “Паўлінка” і тых кабінетаў, дзе працаваў народны пясняр.

На развітанне Ван Дэлун для супрацоўнікаў музея выканаў песню “Купалінка” і быў запрошаны разам з Алякасндрам Аркадзьевічам на Купалава свята ў Вязынку, якое пройдзе 10 ліпеня.


Падрыхтаваў старшы выкладчык Квяткоўскі А.А.