Вебінар прайшоў плённа
17 снежня на факультэце даўніверсітэцкай падрыхтоўкі прайшоў вэбінар “Праблемныя аспекты вывучэння тэмы “Лічэбнік” пры падрыхтоўцы да цэнтралізаванага тэсціравання”. У вэбінары прыняло ўдзел больш за дваццаць школ г.Мінска і Мінскай вобласці.
Тэма “Лічэбнік” лічыцца адной з самых цяжкіх, але так неабходных тэм марфалогіі і правапісу школьнага курса. Настаўнікам было карысна пачуць тую інфармацыю, дзе гаворка ішла не толькі пра скланенне і правапіс пэўных разрадаў лічэбнікаў, але і пра тыповыя памылкі, якія дапускаюцца абітурыентамі штогод.
Педагогам былі прапанаваны пэўныя метадычныя рэкамендацыі і парады, на якія трэба звярнуць увагу пры вывучэнні вышэйупамянутай тэмы, а таксама спіс неабходнай літаратуры. Квяткоўскі А.А., старшы выкладчык кафедры метолыкі выкладання інтэграваных школьных курсаў, які і праводзіў вэбінар, прапанаваў звярнуць увагу на яго публікацыю ў часопісе “Роднае слова” (№12, 2020) “Правапіс лічэбнікаў”
Хочацца шчыра падзякаваць усім, хто прымаў удзел у вэбінары, задаваў пытанні, зычыў здароўя і плёну ў працы Аляксандру Аркадзьевічу. Але асабліва хочацца адзначыць такіх настаўнікаў, як Краўчанка Ала Раманаўна (сярэдн. школа №126 г.Мінска), Кілбас Яніна Іванаўна (гімназія г. “Фаніпаль”), па меркаванні якіх неабходна наладзіць стажыроўку настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры на базе ІПКіП БДПУ імя М.Танка.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка
Институт повышения квалификации и переподготовки
г. Минск, ул. Советская, 18, корп.1 (8-й этаж)



Расписание занятий
Газета "Настаўнік"
Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
ОНЛАЙ ЗАЯВКА НА КУРСЫ