Выхаванне беларускасці
Выхаванне беларускасці – важны і неабходны элемент у падрыхтоўцы педагогаў.
16 лістапада на факультэце кіравання і прафесійнага развіцця педагогаў распачала навучанне група пачатковай адукацыі №205. Склад групы даволі рознаўзрастовы, але ўсіх слухачоў аб’ядноўвае вялікае жаданне – вучыць і выхоўваць дзетак малодшага школьнага ўзросту. А, як вядома, фарміраванне ў дзяцей любові да роднага слова, да нацыянальнай культуры і, канечне, беларускай мовы - проста неабходная рэалія сённяшняга дня.
Пра гэта і павёў гаворку на першых занятках па беларускай мове старшы выкладчык Квяткоўскі А.А. Выкладчык не толькі прачытаў лекцыю, але і расказаў, чаму ён стаў выкладчыкам роднай мовы, а таксама пра тых шчырых педагогаў, якія сталі для яго ўзорамі на ўсё жыцце.
Першыя заняткі па роднай мове прайшлі плённа, у цёплай атмасферы.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка
Институт повышения квалификации и переподготовки
г. Минск, ул. Советская, 18, корп.1 (8-й этаж)



Расписание занятий
Газета "Настаўнік"
Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
ОНЛАЙ ЗАЯВКА НА КУРСЫ