Контакты

220030, Республика Беларусь, 

  г. Минск, ул. Советская, 18, корп.1 (8-й этаж)

Заведующий кафедрой:

   +375 (17) 311-22-98 (внут. 341); 1 корп., 8 этаж, каб. 81.

                  

IV Фестиваль

 

КОНТРОЛЬНЫЕ ЦИФРЫ ПРИЕМА

 

События

Выхаванне беларускасці

2020-11-20

Выхаванне беларускасці – важны і неабходны элемент у падрыхтоўцы педагогаў.

16 лістапада на факультэце кіравання і прафесійнага развіцця педагогаў распачала навучанне група пачатковай адукацыі №205. Склад групы даволі рознаўзрастовы, але ўсіх слухачоў аб’ядноўвае вялікае жаданне – вучыць і выхоўваць дзетак малодшага школьнага ўзросту. А, як вядома, фарміраванне ў дзяцей любові да роднага слова, да нацыянальнай культуры і, канечне, беларускай мовы - проста неабходная рэалія сённяшняга дня.

Пра гэта і павёў гаворку на першых занятках па беларускай мове старшы выкладчык Квяткоўскі А.А. Выкладчык не толькі прачытаў лекцыю, але і расказаў, чаму ён стаў выкладчыкам роднай мовы, а таксама пра тых шчырых педагогаў, якія сталі для яго ўзорамі на ўсё жыцце.

Першыя заняткі па роднай мове прайшлі плённа, у цёплай атмасферы.