Контакты

220030, Республика Беларусь, 

  г. Минск, ул. Советская, 18, корп.1 (8-й этаж)

Заведующий кафедрой:

   +375 (17) 311-22-98 (внут. 341); 1 корп., 8 этаж, каб. 81.

                  

IV Фестиваль

 

КОНТРОЛЬНЫЕ ЦИФРЫ ПРИЕМА

 

События

Вывучаем сінявокую Беларусь 02.07.2021

2021-07-02

У першы дзень ліпеня ў рамках выканання праграмы навучальнага курса “Вывучаем Беларусь” групы кітайскіх слухачоў №№206 і 208 разам са старшым выкладчыкам кафедры методыкі выкладання інтэграваных школьных школьных курсаў Квяткоўскім Аляксандрам Аркадзьевічам наведалі музейны комплекс “Дудуткі”.

Патрэбна сказаць, што кітайскія слухачы даўно цікавяцца культурай, традыцыямі і народным побытам беларусаў. Але тое, што яны ўбачылі ў “Дудутках”, захаваецца ў іхняй памяці надоўга. Уявівіце сабе: амаль усе кітайцы пабывалі ў ролі і ганчароў, і кавалёў, і майстроў нацыянальных інструментаў… А рэцэпты выпечкі хлеба ці прыгатавання масла ў хатніх умовах пра гэта можа расказаць кожны з іх.

Упэўнены, пасля такой паездкі кітайскія слухачы яшчэ больш палюбяць нашу Беларусь.

Навiну падрыхтаваў старшы выкладчык Квяткоўскi А.А.